Беларуская Служба

Старшыня Сейму: Надалей працягваюцца намаганні перапісаць гісторыю Катынскага злачынства

13.04.2021 10:17
Катынскае злачынства – гэта забойства супрацоўнікамі НКУС па загадзе Сталіна амаль 22 тыс. польскіх афіцэраў і дзяржслужачых.
Katyń 1940
Katyń 1940PolskieRadio.pl

13 красавіка ў Польшчы адзначаецца Дзень памяці ахвяр Катынскага злачынства. Яго мэта - ушанавання памяці польскіх ваеннапалонных, забітых НКВД у 1940 годзе. Гэтая дата звязаная з угодкамі апублікавання 13 красавіка 1943 года Нямеччнпй інфармацыі аб адкрыцці ў Катыні масавых пахаванняў. Праз два дні Маскоўскае радыё агучыла версію савецкіх уладаў, што ў Катынскім злачынстве вінаватыя немцы, якія здзейснілі яго ў 1941 годзе. Гэтую ілжывую версію на працягу доўгіх гадоў распаўсюджвала камуністычная прапаганда, а ўслед за ёй – улады ПНР.

Катынскае злачынства – гэта забойства супрацоўнікамі НКУС па загадзе Сталіна амаль 22 тыс. польскіх афіцэраў, паліцэйскіх, юрыстаў, выкладчыкаў, дзяржаўных служачых і зняволеных лагераў і турмаў, размешчаных у заходніх частках Беларусі і Украіны.

Старшыня Сейма Польшчы Эльжбета Вітэк заявіла, што Польшча павінна шанаваць і ахоўваць памяць аб ахвярах Катынскага забойства. Эльжбета Вітэк падкрэсліла, што і цяпер робяцца спробы сцерці гэтую памяць:

-Сёння нават неба плача... Яны ўсе хацелі жыць. Злачынства было метадычнае і запланаванае. Абавязак кожнага паляка памятаць і такім чынам пакласці канец гэтай хлусні, якая на працягу доўгіх дзесяцігоддзяў функцыянавала ў грамадскай прасторы. На жаль, дзе-нідзе функцыяную дагэтуль.

Палякі былі расстраляныя паводле пастановы Палітбюро ЦК КПСС ад 5 сакавіка 1940 года. Расстрэлы адбываліся з красавіка па травень  1940 года ў Катыні, Харкаве і Медным. Палонных забівалі стрэлам у патыліцу. Савецкі Саюз прызнаў, што здзейсніў Катынскага злачынства толькі праз 50 гадоў – 13 красавіка 1990 года.

iar/эж

81 год таму НКВД забіла польскіх афіцэраў

13.04.2021 09:17
 «Я ніколі не забуду, як ён зайшоў і прытуліў мяне... Я сказала, тата застанься з намі».

20 гадоў таму былі створаны Польскія вайсковыя могілкі ў Катыні

28.07.2020 10:40
Улады Савецкага Саюзу на працягу 50 гадоў хлусілі аб Катынскім злачынстве. 

У 1940-1941 гг. не менш за 320 тыс. палякаў, беларусаў і інш. было выселена ўглыб СССР

01.10.2020 10:01
Выйшла кніга ўспамінаў палякаў, дэпартаваных у 1940-1941 гг. углыб Савецкага Саюза.