Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы ўшанаваў памяць ахвяр Катынскага злачынства

13.04.2021 12:26
Польскі лідар заявіў, што ў Катыні загінулі розныя людзі, якіх аб'ядноўвала прыналежнасць да Польшчы.
.         , 13  2021
А. Дуда перад Катынскім помнікам на Замкавай плошчы ў Варшаве, 13 красавіка 2021 годаPhoto: PAP/Andrzej Lange

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што палякі павінны памятаць пра польскіх герояў, нягледзячы на складаныя пандэмічныя ўмовы. У 81-ую ў гадавіну Катынскага злачынства прэзідэнт Дуда ўсклаў кветкі перад Катынскім помнікам на Замкавай плошчы ў Варшаве. Польскі лідар заявіў, што ў Катыні загінулі розныя людзі, якіх аб'ядноўвала прыналежнасць да Польшчы:

- Нягледзячы на складаную эпідэмічную абстаноўку, мы ўжо другі год запар ушаноўваем ахвяр Катынскага злачынства. Спадзяюся, што нягледзячы на адсутнасць вялікіх жалобных урачыстасцяў, польская моладзь памятае пра тых, хто ніколі не адрокся ад сваёй польскасці.

13 красавіка адзначаецца Дзень памяці ахвяр Катынскага злачынства. У гэты дзень у 1943 годзе гітлераўская Нямеччына паведаміла аб выяўленні ў Катыні масавых пахаванняў польскіх афіцэраў. Вясной 1940 года НКУС забіла каля 22 тысяч польскіх грамадзян, узятых у палон пасля нападу Савецкага Саюзу на Польшчу, 17 верасня 1939 года.

iar/эж

81 год таму НКВД забіла польскіх афіцэраў

13.04.2021 09:17
 «Я ніколі не забуду, як ён зайшоў і прытуліў мяне... Я сказала, тата застанься з намі».

20 гадоў таму былі створаны Польскія вайсковыя могілкі ў Катыні

28.07.2020 10:40
Улады Савецкага Саюзу на працягу 50 гадоў хлусілі аб Катынскім злачынстве. 

У 1940-1941 гг. не менш за 320 тыс. палякаў, беларусаў і інш. было выселена ўглыб СССР

01.10.2020 10:01
Выйшла кніга ўспамінаў палякаў, дэпартаваных у 1940-1941 гг. углыб Савецкага Саюза.

Старшыня Сейму: Надалей працягваюцца намаганні перапісаць гісторыю Катынскага злачынства

13.04.2021 10:17
Катынскае злачынства – гэта забойства супрацоўнікамі НКУС па загадзе Сталіна амаль 22 тыс. польскіх афіцэраў і дзяржслужачых.