Беларуская Служба

Адбылася інаўгурацыя Варшаўскага рэгіёну Google Cloud

14.04.2021 12:21
Варшаўскае воблака Google – сёмае па ліку ў Еўропе.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/PK Studio

Варшаўскі рэгіён Google Cloud афіцыйна адкрыты. Кошт найбуйнейшай інвестыцыі лічбавага гіганта ў Польшчы – амаль 2 мільярды долараў. Google Cloud – гэта сетка мясцовай вылічальнай інфраструктуры, якой могуць карыстацца польскія кампаніі і ўстановы.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі прыняў удзел у запуску новай ініцыятывы Google, першай такога тыпу ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Кіраўнік урада падкрэсліў важнасць інвестыцый для развіцця інавацыйных тэхналогій у Польшчы.

Генеральны дырэктар Google Сундар Пічаі нагадаў пра свой візіт у Варшаву ў 2019 годзе. Ён адзначыў, што перспектывы тэхналагічнага развіцця Польшчы вельмі абяцальныя.

Варшаўскі рэгіён Google Cloud зʼяўляецца 25-м падобным цэнтрам у свеце і адзіным, які кампанія адкрые ў Еўропе ў гэтым годзе. Кліенты змогуць карыстацца паслугамі захоўвання дадзеных з выкарыстаннем інфраструктуры, размешчанай у Польшчы.

Рэгіён складаецца з трох незалежных цэнтраў апрацоўкі дадзеных. Варшаўскае воблака Google – сёмае па ліку ў Еўропе. Да гэтага часу бліжэйшыя цэнтры апрацоўкі дадзеных Google Cloud былі ў Фінляндыі і Германіі.

ПАД/нг