Паводле справаздачы за папярэдні год, апублікаванай сёння Нацыянальнай бібліятэкай, 42 адсоткі палякаў заявілі, што чытаюць хаця б адну кнігу ў год. Гэта найлепшы вынік за шэсць гадоў. Значна больш кніг палякі набылі ў якасці падарункаў. «Гэта азначае, што кніга вярнулася ў спіс прэстыжных падарункаў: мы лічым, што кніга – гэта тое, што мы дорым іншым і ахвотна самі атрымліваем у падарунак і чытаем», – так пракаментаваў дадзеныя дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Томаш Макоўскі.
Палякі часцей чытаюць кніжкі ў папяровым фармаце, чым лічбавым. Асноўнымі крыніцамі кніг былі: набыццё (45%, павелічэнне на 4%), пазычанне ў сябра (32%, зніжэнне на 3%) і падарункі (34%, павелічэнне на 3%). Шмат таксама пазычае кнігі ў бібліятэках (23%) і карыстаецца ўласным кнігазбор (20%).
Найбольш палякі чытаюць так званай сенсацыйна-крымінальнай, папулярнай літаратуры, а таксама біяграфіі, мемуары і гістарычныя кнігі пра 20-ае стагоддзе. Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту падкрэслівае на сваім сайце, што падтрымка развіцця чытання з'яўляецца адным з прыярытэтаў міністэрства.
ІАР ПР/нг