Беларуская Служба

Аб'ём рознічнага гандлю ў Польшчы павялічыўся больш чым на 15%

22.04.2021 12:12
Аднак зніжэнне продажаў заўважана ў такіх групах тавараў, як цвёрдае, вадкае і газавае паліва, фармацэўтыка і касметыка.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneSorbis/ Shutterstock

Абʼём рознічнага гандлю ў Польшчы ў сакавіку 2021 года, у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года, вырас на 15,2%, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. У параўнанні з лютым таксама зафіксаваны рост на 15%. Такія паказнікі аказаліся значна лепшымі за прагнозы эканамістаў.

Са студзеня па сакавік продажы выраслі на 1,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У сакавіку найбольшы рост зафіксавалі гандляры тэкстылем, адзеннем і абуткам. Значна больш высокія продажы назіраліся таксама ў сегментах «аўтамабілі, запчасткі, матацыклы», «мэбля, радыётавары, бытавая тэхніка » і «газеты, кнігі».

У сваю чаргу, зніжэнне продажаў заўважана ў такіх групах тавараў, як цвёрдае, вадкае і газавае паліва, фармацэўтыка і касметыка.

iar/эж

На польскім рынку працы значна больш іншаземцаў, чым год таму

20.04.2021 14:45
Самую вялікую групу замежнікаў, 73,4%, складалі грамадзяне Украіны. 

Маладыя польскія фермеры могуць атрымаць 33 тыс. еўра

20.04.2021 15:12
Да гэтай пары праграмай скарысталіся 25 тысяч маладых фермераў.