Беларуская Служба

8 млн 400 тысяч палякаў атрымалі 13-ую пенсію

22.04.2021 12:43
13-ая пенсія ў сярэднім складае 1250 злотых, або ў пераліку 330 долараў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Shutersttok

У Польшчы працягваюцца выплаты трынаццатай пенсіі. Міністр сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малонг паведаміла, што з 1 красавіка дадатковую пенсію атрымалі 8 мільёнаў 400 тысяч палякаў. Агулам, паводле падлікаў міністэрства 13-ую пенсію сёлета атрымаюць 9 мільёнаў 800 тысяч польскі пенсіянераў.

Міністр Марлена Малонг таксама нагадала, што сёлета ў лістападзе пенсіянеры атрымаюць яшчэ адну дадатковую выплату – чатырнаццатую пенсію:

- 14-ая пенсія будзе вылучацца тым, чый прыход не перакочвае 2900 злотых. Як у выпадку 13-ай, так і ў выпадку 14-ай пенсіі, грамадзянам не трэба падаваць заявы на яе атрыманне. Гэта выплата будзе налічвацца аўтаматычна.

13-ая пенсія ў сярэднім складае 1250 злотых, або ў пераліку 330 долараў.

iar/эж

Польскае грамадства старэе

27.11.2019 09:11
На 1 пенсіянера прыпадае ў Польшчы 1,9 прафесійна актыўнага чалавека.

У Польшчы расце лічба працаўладкаваных пенсіянераў

18.02.2020 13:38
У мінулым годзе толькі 60% выйшлі на пенсію ў момант набыцця права на яе, гэта значыць ва ўзросце 60 гадоў для жанчын і 65 для мужчын.