Беларуская Служба

Польскі ўрад падтрымлівае кантакт з арыштаванымі палякамі ў Беларусі

23.04.2021 09:05
Актывісты польскай меншасці адчуваюць сябе добра.
Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобутфота: Польскае радыё

Польскі ўрад падтрымлівае кантакт з арыштаванымі палякамі ў Беларусі праз іх адвакатаў. Пра гэта ў эфіры Першай праграмы Польскага радыё сказаў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык. Паводле яго інфармацыі, актывісты польскай меншасці адчуваюць сябе добра.

Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра старшыню Саюза палякаў у Беларусі Анжэліку Борыс.

Апошнім часам можна было прачытаць пост на Фэйсбуку актывісткі беларускай апазіцыі, якая выйшла з турмы, а сядзела ў камеры разам з Анжэлікай Борыс. Бачна, што яны ў добрай форме. Трымаюцца, Анжэліка пачала вучыць польскай мове тых жанчын, іншых актывістак апазіцыі, якія сядзяць разам з ёй.

Міністр Міхал Дворчык дадаў, што трэба зрабіць усё для вызвалення польскіх актывістаў у Беларусі. «Іх затрымалі толькі таму, што яны палякі. Гэта абсалютна недапушчальная сітуацыя ў XXI стагоддзі», – адзначыў кіраўнік Канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы.

ІАР ПР/нг