Выступаючы на кліматычным саміце TOGETAIR 2021, прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што важная задача для польскіх уладаў – развіццё электрамабільнасці.
«Прыярытэт – чысты транспарт у гарадах, электрычныя аўтобусы, але таксама аўтамабілі, гібрыдныя аўтамабілі, вадародны транспарт – гэта мэта, якая была пастаўлена некалькі гадоў таму і настойліва прасоўваецца. У той жа час сёння гэта становіцца ўсё больш важным на міжнароднай арэне», – сказаў Матэвуш Маравецкі.
Кіраўнік урада таксама заявіў, што адыход ад нафты ў транспарце прынясе карысць не толькі клімату, але і польскай эканоміцы. Як ён адзначыў, краіна штогод выдаткоўвае на імпарт сыравіны 50-70 млрд злотых.
Па словах прэмʼер-міністра, сродкі, якія Польшча плаціць за імпарт нафты, гэта прыкладна палова ўсіх выдаткаў на сістэму ахову здароўя жыхароў краіны.
ІАР ПР/нг