Варшаўская кампанія Дзяржаўнай службы хуткай медыцынскай дапамогі працягвае абнаўляць аўтапарк. Нядаўна некаторыя варшаўскія станцыі і падстанцыі хуткай дапамогі атрымалі сучасныя амбулансы, пабудаваныя на платформах аўтамабіляў MAN TGE, Volkswagen Crafter i Fiat Ducato. Паступова з аўтапарку выводзяцца карэты хуткай дапамогі, пабудаваныя на платформах Renault Master, Renault Trafic i Mercedes Sprinter, тэрмін эксплуатацыі якіх набліжаецца да канца.
На днях станцыя Wrzeciono ў варшаўскім мікрараёне Бяляны, дзе дыслакуюцца чатыры карэты, атрымала новы амбуланс Fiat Ducato. Машына аснаджаная сучаснай медыцынскай тэхнікай і апаратурай, у тым ліку для працяглай рэанімацыі пацыента.
Варшаўская кампанія Дзяржаўнай службы хуткай медыцынскай дапамогі штосуткі рэалізуе 500 выездаў, штогод – больш за 300 тыс. Прыйсці на дапамогу заўсёды гатовыя 80 брыгад хуткай дапамогі, якія дыслакуюцца на тэрыторыі сталіцы і падваршаўскіх паветаў.
вс