Беларуская Служба

«Выстава Expo ў Дубаі з'яўляецца для польскіх фірм шанцам заняць новыя рынкі Блізкага Усходу»

25.04.2021 13:14
Адкрыццё выставы, у якой прыме ўдзел больш за 200 краін, запланаванае на 1 кастрычніка бягучага году.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne. Paule_Knete/pixabay

Выстава Expo ў Дубаі зʼяўляецца для польскіх фірм шанцам заняць новыя рынкі Блізкага Усходу, а ў перспектыве – афрыканскія рынкі. Такое меркаванне выказаў старшыня Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю (ПАіГ) Кшыштаф Дрында.

Адкрыццё выставы, у якой прыме ўдзел больш за 200 краін, запланаванае на 1 кастрычніка бягучага году.

У размове з Польскім агенцтвам друку Кшыштаф Дрында таксама нагадаў, што ў дадзеным моманце ПАіГ курыруе амаль 200 замежных праектаў, агульны кошт якіх складае больш за 8 млрд еўра. Гэта на 5% больш у параўнанні з 2020 годам. Асноўнымі інвестарамі ў польскую эканоміку зʼяўляюцца кампаніі з Германіі, Паўднёвай Карэі, Японіі і ЗША, а сектарамі эканомікі – сфера паслугаў ды аўта- і электрапрамысловасць.

Усё большую ролю пачынае адыгрываць ІТ-сектар, зазначыў Дрында.

вс

на фота: Дубай, ААЭ