Шпіталь Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы ў гарадку Злаценец (Заходнепаморскае ваяводства з цэнтрам у Шчэціне) з 1 мая адкрывае аддзяленне рэабілітацыі для пацыентаў, якія перанеслі COVID-19. У госпіталь будуць трапляць грамадзяне, якім патрэбная псіхалагічная, псіхіятрычная і неўралагічная рэабілітацыя.
Шпіталь у Злаценьцы – другая па ліку ўстанова ў праграме паслякавіднай рэабілітацыі. Першае падобнае аддзяленне было адкрытае ў верасні мінулага года ў гарадку Глухалазы на захадзе Польшчы ў госпіталі МУСіА.
Усе 10 госпіталяў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУСіА, заявілі пра гатоўнасць да адкрыцця аддзяленняў паслякавіднай рэабілітацыі.
У Польшчы шпіталі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, уваходзяць у сетку дзяржаўных шпіталяў і прапануюць такія ж медыцынскія паслугі насельніцтву, як і іншыя ўстановы аховы здароўя.
вс