Беларуская Служба

Былы кіраўнік польскай дыпламатыі: Украіне патрэбная палітычная падтрымка Еўропы

26.04.2021 09:09
Трэба падтрымліваць Украіну, каб даць краіне шанец паспяхова абараняцца ад Расіі, лічыць Вітальд Вашчыкоўскі.
Вітальд ВашчыкоўскіАўтар: Karolina Siemion-Bielska - Ministerstwo Spraw Zagranicznych PL, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=47459007


Былы кіраўнік польскай дыпламатыі еўрадэпутат ад кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Вітальд Вашчыкоўскі(Witold Waszczykowski) лічыць, што трэба падтрымліваць Украіну, каб даць краіне шанец паспяхова абараняцца ад Расіі. Палітык падкрэсліў, што найважнейшая палітычная падтрымка:

-  Украіна не выйграе з Расіяй пры дапамозе ваенных сродкаў. Таму апрача ўзмацнення ваеннага патэнцыялу Украіны мы павінны падтрымаць яе ў палітычным аспекце, а таксама рознымі спосабамі, у тым ліку, санкцямі, прымусіць Расію адмовіцца ад імперыяльнай палітыкі.

Вітальд Вашчыкоўскі заявіў, што ў Еўрапарламенце абмяркоўваецца магчымасць выключэння Расіі з глабальнай міжбанкаўскай сістэмы SWIFT, а таксама ўвядзення санкцый супраць асяроддзяў, якія падтрымліваюць палітыку Уладзіміра Пуціна.

аз