Беларуская Служба

Беспрацоўе ў Польшчы падае

26.04.2021 13:08
Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных польскімі службамі занятасці ў папярэднім месяцы, склала 1 078 400 чалавек.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сакавіку беспрацоўе склала 6,4 працэнта, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Месяцам раней гэты каэфіцыент складаў 6,5 працэнта.

Сённяшнія дадзеныя, апублікаваныя Галоўным статыстычным упраўленнем супадаюць з папярэдняй ацэнкай Міністэрства развіцця, працы і тэхналогій, кажа Анджэй Кубісяк (Andrzej Kubisiak) з Польскaгa эканамічнaгa інстытутa:

- Гэта азначае, што мы можам спадзявацца штогадовага, цыклічнага росту попыту на рынку працу. Вясна і лета – гэта перыяды падзення ўзроўню беспрацоўя. Таму можна спадзявацца, што падзенне беспрацоўя ў сакавіку – гэта пачатак тэндэнцыі, да якой прычыняецца, як адмарожванне экaномікі, так і летні сезон.  

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных польскімі службамі занятасці ў папярэднім месяцы, склала 1 мільён 78 тысяч 400 чалавек. У сваю чаргу месяцам раней 1 мільён 99 тысяч 500 чалавек.



аз