Беларуская Служба

Інстытут Пілецкага арганізуе міжнародную канферэнцыю, прысвечаную дзвюм найстарэйшых канстытуцыям у свеце

29.04.2021 09:08
Праз некалькі дзён, 3 траўня, Польшча адзначыць 230-ую гадавіну прыняцця Першага польскага Асноўнага закона. 
Konstytucja 3 maja - księga faksymilowo-reprintowa w Sali Chorągwianej Pałacu Prezydenckiego
Konstytucja 3 maja - księga faksymilowo-reprintowa w Sali Chorągwianej Pałacu Prezydenckiegoprezydent.pl

Увечары 29 красавіка гісторыкі з Польшчы, ЗША і Вялікабрытаніі прааналізуюць спадчыну Канстытуцыі 3 траўня і амерыканскай Канстытуцыі 1787 года.

Праз некалькі дзён, 3 траўня, Польшча адзначыць 230-ую гадавіну прыняцця Першага польскага Асноўнага закона. З гэтай нагоды інстытут Пілецкага разам з Інстытуам Джорджа Вашынгтона ў Маунт-Вернане (самай уплывовай амерыканскай установай, якая займаецца вывучэннем гісторыі ЗША) абмяркуюць значэнне абедзвюх канстытуцый, якія пакінулі вялікі ўнёсак у развіцці розных дзяржаў свету.

«Ёсць шмат агульных кропак, якія паказваюць, што разам з амерыканцамі мы былі піянерамі мыслі аб палітычнай супольнасці», – кажа дырэктар Інстытута Пілецкага доктар Войцех Казлоўскі:

-Гэта будзе дыскусія не пра тое, што напісана ў канстытуцыіях, а пра той свет, у якім яны паўсталі. Мы робім гэта дзеля таго, каб зразумець, якім важным дасягненнем нашых продкаў было прыянццё канстытуцыі 3 траўня 1791 года

У абмеркаванні возьмуць удзел навукоўцы з Ягелонскага ўніверсітэту, Універсітэцкага каледжа Лондана і Нацыянальнай бібліятэкі імя Фрэда Сміта (ЗША).

iar/эж

Прафесар Мірановіч: Канстытуцыя 3 траўня была пагрозай для еўрапейскіх абсалютызмаў

03.05.2021 13:12
«Творчасць і навуковая думка Вальтэра, Русо, Дзідро і Мантэск’ё знайшла сваё наўпроставае адлюстраванне ў Канстытуцыі Рэчы Паспалітай» .

Захар Шыбека: Канстытуцыя 3 траўня не адчыняла дзвярэй да паланізацыі ні беларускага, ні літоўскага народаў

03.05.2021 08:31
Канстытуцыя гарантавала мяшчанам асабістую недатыкальнасць і недатыкальнасць маёмасці, а таксама дазваляла ім займаць любыя дзяржаўныя пасады.