Беларуская Служба

Прэм’ер Матэвуш Маравецкі наведае Літву 2 траўня

30.04.2021 18:07
У Вільні кіраўнік польскага ўрада сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманіце.
  .
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі.PAP/Rafał Guz

У нядзелю, 2 траўня прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі наведае Літву. Кіраўнік польскага ўрада сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманіце.

Палітыкі абмяркуюць актуальныя праблемы парадку дня Еўрапейскага Саюза, двухбаковыя пытанні, а таксама пытанні рэгіянальнай палітыкі.

Разам з прэм'ер-міністрам Літвы кіраўнік польскага ўрада возьме ўдзел у цырымоніі закладкі краевугольнага каменя для пашырэння Польскага дома ў Вільні. Матэвуш Маравецкі таксама будзе ўдзельнічаць у малітве ў капліцы Маці Божай у Вострай браме, а потым ускладзе кветкі на могілках „Роса”.

аз