Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча нагадала, што 1 мая 2004 г. Польшча ўвайшла ў Еўрапейскі Саюз. Міністэрства піша ў Twitter, што асноўная ўвага павінна быць нададзена будучыні і развіццю супольнасці.
«Сёння адзначаецца 17-я гадавіна ўступлення Польшчы ў Еўрапейскі Саюз – супольнасць, заснаваную на агульных каштоўнасцях і ўзаемнай павазе членаў. Цяпер мы павінны засяродзіцца на будучыні, на далейшым развіцці і пабудове моцнай Еўропы дзякуючы сіле разнастайнасці!», – гаворыцца ў паведамленні.
Польшча ўступіла ў ЕС 1 мая 2004 г. разам з Кіпрам, Чэхіяй, Эстоніяй, Літвой, Латвіяй, Мальтай, Славакіяй, Славеніяй і Венгрыяй. Гэта было найбуйнейшае пашырэнне ЕС у гісторыі. Урады Цэнтральнай Еўропы разглядалі інтэграцыю з еўрапейскімі структурамі як канец біпалярнага падзелу кантынента на канкуруючыя і варожыя ідэалагічныя і палітычныя лагеры, якія існавалі ў 1945–1989 гг. Сацыяльна-эканамічны крызіс, які закрануў большасць краін сацлагера ў другой палове 1980-х гадоў, прымусіў гэтыя дзяржавы задумацца аб неабходнасці супрацоўніцтва і ўмацавання сувязяў з багацейшымі краінамі Заходняй Еўропы. Стаўленне грамадства і паступовы рост згоды палітычных эліт краін Еўрапейскага Саюза на пашырэнне прывялі да пачатку працэсу інтэграцыі з ЕС.
ПАД/нг