Беларуская Служба

З нагоды 230 гадавіны Канстытуцыі 3 траўня ў Варшаве сустракаюцца прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі ды Украіны

03.05.2021 09:04
Прэзідэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі і Украіны былі запрошаныя прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам на святкаванне 230 гадавіны прыняцця гэтакага дакументу ў Каралеўскім замку ў Варшаве.
    .   .    , 3  2021
Прэзідэнты Літвы і Польшчы Г. Наўседа і А. Дуда разам з жонкамі Варшава, 3 траўня 2021 года PAP/Mateusz Marek

3 траўня ў Польшчы з'яўляецца дзяржаўным святам, палякі ўзгадваюць Канстытуцыю, прынятую заканадаўцамі 3 траўня 1791 года.

Прэзідэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі і Украіны былі запрошаныя прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам на святкаванне 230 гадавіны прыняцця гэтакага дакументу ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Чакаецца, што лідары таксама абмяркуюць будучыню Еўропы і падпішуць сумесную дэкларацыю пасля сустрэчы ў сталіцы Польшчы.

Наватарская польская Канстытуцыя 1791 года апісваецца гісторыкамі як адно з самых выбітных дасягненняў у гісторыі краіны. Гэты гістарычны дакумент стаў першай сучаснай канстытуцыяй у Еўропе і другой у свеце пасля амерыканскай канстытуцыі, якая была створана ў 1787 годзе.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай, паскораныя Канстытуцыяй 3 траўня 1791 года, разглядаліся Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй як пагроза еўрапейскаму статус-кво, кажуць гісторыкі, адпаведна прыняцце Канстытуцыі паскорыла падзелы Рэчы Паспалітай паміж гэтымі дзяржавамі.

Пасля падзелаў, у 1795 годзе Рэч Паспалітая страціла свой суверэнітэт аж на 123 гады. Польшча зноў паўстала як незалежная дзяржава толькі 11 лістапада 1918 года, у дзень заканчэння Першай сусветнай вайны.

iar/эж

Захар Шыбека: Канстытуцыя 3 траўня не адчыняла дзвярэй да паланізацыі ні беларускага, ні літоўскага народаў

03.05.2021 08:31
Канстытуцыя гарантавала мяшчанам асабістую недатыкальнасць і недатыкальнасць маёмасці, а таксама дазваляла ім займаць любыя дзяржаўныя пасады.

ЗША віншуюць Польшчу з Днём Канстытуцыі 3 траўня 1791 года

03.05.2021 08:26
Энтані Блінкен нагадаў, што абедзве краіны прынялі асноўныя законы яшчэ ў XVIII стагоддзі і менавіта ў гэты перыяд свае вытокі атрымала дружба паміж Польшчай і ЗША.