За апошнія суткі ў Польшчы было ўведзена 54 508 доз вакцыны супраць COVID-19. Станам на 3-га траўня агулам у Польшчы было зроблена 11 944 959 прышчэпак. Цалкам вакцынавана 2 971 205 жыхароў Польшчы.
На думку экспертаў, папуляцыйны імунітэт магчымы пры ўмове, што будзе прышчэплена ад 40 да 70 адсоткаў жыхароў краіны, а гэта значыць ад 15 да 26 млн палякаў. Урад Польшчы плануе, што да жніўня ўсе жадаючы атрымаюць прышчэпку супраць каранавіруса.
Зараз у Польшчы вакцынацыя адбываецца чатырма прэпаратамі: Pfizer/BioNTech, AstraZeneca, Moderna i аднадозавая вакцына Johnson&Johnson.
szczepimysie/эж