Беларуская Служба

У Польшчы выяўлена ўсяго 2 300 новых выпадкаў каранавіруса

04.05.2021 12:22
Гэтыя аптымістычныя дадзеныя паходзяць з доўгіх выходных, і толькі праз тыдзень стане вядома, ці выконваліся ў гэты перыяд эпідэмічныя абмежаванні.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjne Shutterstock/smolaw

За мінулыя суткі ў Польшчы было пацверджана 2 296 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 28 пацыентаў. Учора было праведзена больш за 31 тысячу тэстаў на вірус.

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска падкрэсліў, што гэтыя аптымістычныя дадзеныя паходзяць з доўгіх выходных, і толькі праз тыдзень стане вядома, ці выконваліся ў гэты перыяд эпідэмічныя абмежаванні:

-Дадзеныя паходзяць з апошніх выходных, адпаведна трэба ставіцца да іх асцярожна. Аднак у любым выпадку бачна, што колькасць новых заражэнняў значна скарацілася. Падчас травеньскіх выходны палякі ўсё ж такі былі актыўныя, праз тыдзень даведаемся эпідэмічныя вынікі гэтай актыўнасці.

Агулам з пачатку эпідэміі ў Польшчы было выяўлена больш за 2 мільёнаў 808 тысяч выпадкаў заражэння каранаіврусам. У выніку гэтай хваробы загінула больш за 68 тысяч жыхароў краіны.

iar/эж


Толькі 2,5 тысячы новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

03.05.2021 12:17
Найбольшая колькасць новых заражэнняў (амаль 400 выпадкаў) зафіксавана на поўдні Польшчы, у Сілезскім ваяводстве.

Амаль 12 млн палякаў прышчапіліся супраць каранавіруса

03.05.2021 17:17
На думку экспертаў, папуляцыйны імунітэт магчымы пры ўмове, што будзе прышчэплена ад 40 да 70 адсоткаў жыхароў краіны, а гэта значыць ад 15 да 26 млн палякаў.