Беларуская Служба

Сёння ў Варшаве пачынаецца пяты «Кангрэс 590»

05.05.2021 08:50
Мерапрыемства павінна было адбыцца ў кастрычніку мінулага года, але з-за пандэміі каранавіруса было перанесенае на вясну.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: fill/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Варшаве пачынаецца пяты „Кангрэс 590” пад лозунгам „Польшча/свет -пачынаем!”. Мерапрыемства складаецца з некалькіх дзясяткаў дыскусійных панэляў з удзелам прадстаўнікоў бізнесу, навукі і палітыкі. „Кангрэс 590” урачыста адкрые прэзідэнт Анджэй Дуда.

Тэму працягвае карэспандэнт грамадскага Польскага радыё Давід Грыгарцэвіч:

- Першапачаткова пяту „Кангрэс 590” павінен быў адбыцца ў кастрычніку мінулага года, але яго давялося перанесці на вясну з-за пандэміі каранавіруса. Па той жа прычыне сёлетняе мерапрыемства арганізаванае ў гібрыднай формуле. Дэбаты былі падзелены на пяць тэматычных блокаў - здароўе і экалагічная бяспека, грамадства, эканоміка, экспарт і эканамічная экспансія, а таксама інфраструктура. Адным са спецыяльных гасцей кангрэса будзе амерыканскі палітолаг і футуролаг Джордж Фрыдман - аўтар шматлікіх кніг і геапалітычных аналізаў. Усе панэлі і дэбаты будуць транслявацца ў прамым эфіры на старонцы kongres590.pl.

Нагадваем, назва „Кангрэс 590” паходзіць ад прэфікса штрыхкода, які выкарыстоўваецца для пазначэння тавараў, якія вырабляюцца або распаўсюджваюцца польскімі прадпрыемствамі. Як паведамляюць арганізатары, галоўная мэта мерапрыемства – вызваленне патэнцыялу польскай эканомікі і прасоўванне польскіх прадуктаў і паслуг.

аз

Польшча рыхтуецца да пераўтварэнняў на энергетычным рынку

16.04.2021 14:35
Удзельнікі Форуму 590 задумоўваліся, якім чынам польскія кампаніі могуць скарыстацца на ўкараненні ветраэнергетыкі ў Польшчы.