Беларуская Служба

У Польшчы зноў затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты

24.05.2021 11:47
Калі б цыгарэты паступілі на рынак, дзяржаўная казна Польшчы страціла б амаль 10 млн злотых.
Nielegalny towar wjechał do Polski z Litwy na naczepie samochodu ciężarowego (fot. CBŚP)
Nielegalny towar wjechał do Polski z Litwy na naczepie samochodu ciężarowego (fot. CBŚP)CBŚP

Супрацоўнікі Памежнай службы і Цэнтральнага следчага бюро паліцыі перахапілі 400 тыс. пачак нелегальных цыгарэт. На чорным рынку кантрабанда, якая паступіла з Літвы, каштуе амаль 6 мільёнаў злотых.

Праверка фуры на дарозе каля Сувалак была праведзена ў рамках сумеснай дзейнасці Пагранічнай службы і паліцыі. Замест цеплаізаляцыйных матэрыялаў, грамадзянін Літвы вёз беларускія цыгарэты без акцызных знакаў. Калі б цыгарэты паступілі на рынак, дзяржаўная казна Польшчы страціла б 9 мільёнаў 700 тысяч злотых.

У пракуратуры ў Сувалках затрыманаму літоўцу былі прад'яўленыя абвінавачанні, ён арыштаваны на 3 месяцы. Затрыманаму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 10 гадоў.

ІАР ПР/нг