Беларуская Служба

Еўрадэпутат: Еўрапейскі Саюз справядліва ўводзіць санкцыі супраць Беларусі

26.05.2021 15:12
Кузмюк падкрэсліў, што для больш моцнага ўдару па рэжыме Аляксандра Лукашэнкі спатрэбяцца больш сур'ёзныя санкцыі.
Zbigniew Kuźmiuk
Zbigniew KuźmiukPR24/AK

Польскі еўрадэпутат Збігнеў Кузмюк заявіў, што Еўрапейскі Саюз справядліва ўводзіць санкцыі супраць Беларусі. «Забарона на палёты беларускай авіякампаніі ў краіны ЕС альбо абыходжанне беларускай паветранай прасторы і абвяшчэнне далейшых эканамічных санкцый – крокі ў правільным кірунку», – сказаў Еўрадэпутат ад «Права і справядлівасці».

Кузмюк падкрэсліў, што для больш моцнага ўдару па рэжыме Аляксандра Лукашэнкі спатрэбяцца больш сур'ёзныя санкцыі.

- Галоўная частка даходаў беларускага дзяржбюджэту паходзіць ад продажу нафтапрадуктаў, таму блакада продажу іх на Захад была б моцным ударам па рэжыме. А другі абшар, якім слаўная Беларусь, гэта калійныя ўгнаенні. Удар па гэтых дзвюх галінах загнаў бы Лукашэнку ў цяжкую сітуацыю.

Еўрапейскія лідары дамовіліся прадоўжыць і пашырыць існуючыя дыпламатычныя санкцыі з мінулага года. Чарговыя чыноўнікі і кампаніі, якія фінансуюць рэжым Лукашэнкі, павінны быць унесены ў чорны спіс.

яс