Беларуская Служба

З 1-га чэрвеня ў Польшчы змяняюцца ПДР

01.06.2021 09:54
З 1 чэрвеня пачнуць дзейнічаць новыя абмежаванні хуткасці ў забудаванай мясцовасці, незалежна ад часу максімальна дазволеная хуткасць будзе слкадаць 50 км/г.
Fragment drogi S3
Fragment drogi S3GDDKiA/twitter

З 1 чэрвеня ўступяць у сілу змены ў Правілы дарожнага руху Польшчы. Прадстаўнік Аддзелу дарожнага руху Ваяводскай камендатуры паліцыі ў Аполі Томаш Кукула паведаміў, што новаўвядзенні ў першую чаргу павінны павялічыць бяспеку пешаходаў:

-Кіроўца мае абавязак уступіць пешаходу, які ўжо знаходзіцца на пешаходным пераходзе. Аднак з 1-га чэрвеня кіроўца абавязаны саступіць дарогу пешаходу, калі той толькі збіраецца выйсці на пешаходны пераход. Варта пра гэта памятаць, бо змены ўступаюць у сілу ўжо сёння.

У той жа час пешаходы, якія перасякаюць вуліцу, не змогуць выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны ды іншыя электронныя прылады, якія могуць адцягваць увагу. З 1 чэрвеня таксама дзейнічаюць новыя абмежаванні хуткасці ў забудаванай мясцовасці. Незалежна ад часу максімальна дазволеная хуткасць будзе слкадаць 50 км/г. У цяперашні час з 23 па 5 гадзіну гэта 60 км/г. Таксама стнае абавязковым захавання бяспечнай дыстанцыі паміж аўтамабілямі падчас руху на хуткасных аўтадарогах.

iar/эж