У сувязі з беспрэцэдэнтнымі дзеяннямі беларускіх уладаў у дачыненні да грамадзян гэтай краіны, у тым ліку незалежных журналістаў, мы просім улады Польшчы аб падтрымцы грамадзян Беларусі, якія звяртаюцца па дапамогу ў Польшчу, напісалі галоўныя рэдактары некаторых СМІ ў звароце да ўладаў.
«Як незалежныя журналісты дэмакратычнай краіны, мы адчуваем абавязак рэагаваць, і, такім чынам, мы заклікаем польскія ўлады спрасціць і паскорыць прадастаўленне палітычнага прытулку і міжнароднай абароны ўсім, хто просіць улады нашай краіны аб гэтым», – падкрэслена ў звароце.
«Мы заклікаем усімі магчымымі намаганнямі на міжнароднай арэне прывесці да вызвалення з беларускіх турмаў усіх праваабаронцаў, у тым ліку журналістаў Рамана Пратасевіча і Анджэя Пачобута», – напісана ў паведамленні.
Зварот, апублікаваны на сайтах СМІ, падпісалі рэдакцыі: Radio Zet, Radio TOK FM, «Rzeczpospolita», «Wprost», «Dziennik Gazeta Prawna», «Fakt», «Gazeta Wyborcza», партал Wybcza.pl, «Newsweek», Wirtualna Polska, «Tygodnik Powszechny», TVN24 і Faktów TVN, партал Onet.pl і віцэ-дырэктар RMF FM.
ав