Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўкленчыў перад ахвярамі «выклятых жаўнераў»

08.06.2021 12:30
Прэзідэнт Дуда наведаў вёску Залешаны, дзе аддаў даніну павагі яе жыхарам - беларусам, забітым у 1946 годзе жаўнерамі польскага падпольнага падраздзялення Рамуальда Райса «Бурага».
Аўдыё
  • Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наведаў сёння беларусаў Падляшша
  • Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўкленчыў перад ахвярамі «выклятых жаўнераў»
 .
Прэзідэнт А.Дуда аддае пашану ахвярам збройнага падполля атраду Рамуальда Райса "Бурага" у беларускай вёсцы Залешаныhttps://www.prezydent.pl/aktualnosci/wizyty-krajowe/art,549,andrzej-duda-z-wizyta-na-podlasiu-na-zaproszenie-mniejszosci-bialoruskiej.html

Як ён сам адзначыў, прыехаў на запрашэнне беларускай меншасці.

Прэзідэнт  на сустрэчы ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляшскім сказаў, што назіраюцца намаганні, мэта якіх перасварыць палякаў і беларусаў, але задача прэзідэнта – не дапусціць гэтага:

- Мы ж усе грамадзяне адной краіны, і я гэтага не дазволю. Робяцца спробы перасварыць нас, напрыклад, на гістарычнай глебе. Я лічу, што вялікім выклікам прэзідэнта Польшчы з'яўляецца процідзейнічаць такім спробам. Справы трэба называць як яны ёсць, і найперш аказаць адзінства і павагу.

Прэзідэнт Дуда наведаў вёску Залешаны, дзе аддаў даніну павагі яе жыхарам - беларусам, забітым у 1946 годзе жаўнерамі польскага падпольнага падраздзялення Рамуальда Райса «Бурага».

Старшыня «Звязу Беларусаў у Рэчпаспалітай» Яўген Вапа адзначыў, што гэта быў гістарычны момант, калі Прэзідэнт у вайсковых суправаджэнні, усклаў кветкі да крыжа ў Залешанах:

- Першы раз у жыцці, у гісторыі пасляваеннай Польшчы, афіцыйна быў ускладзены вянок Прэзідэнтам РП, стаяла ганаровая варта, Прэзідэнт стаў на калені – то бок былі выкананыя ўсе часткі аказання пашаны на дзяржаўным узроўні ў дачыненні да ахвяр збройнага падполля атраду Рамуальда Райса «Бурага».

Прэзідэнт таксама на святой Гары Грабарцы сустрэўся з галавой праваслаўнай царквы ў Польшчы мітрапалітам Савам.

У аўторак 8.06 прэзідэнт плануе наведаць буйнейшы на Падляшшы завод па вытворчасци сельгастэхнікі «Пронар» у Сямяцічах. Пронар у 90-гадах цесна супрацоўнічаў з Мінскім трактарным заводам (МТЗ).

Слухайце рэпартаж Ганны Пятроўскай

Бельскі беларускі ліцэй упершыню ў сваёй гісторыі прымаў Прэзідэнта Польшчы.

Запрашэнне наведаць Беласточчыну Анджэй Дуда атрымаў сёлета 26 сакавіка ад старшыні Беларускага звязу ў Рэчы Паспалітай Яўгена Вапы, старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварыства Янкі Сычэўскага, старшыні Беларускага гістарычнага таварыства Алега Латышонка падчас сустрэчы ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве, на якую этнічных беларусаў Польшчы запрасіў Прэзідэнт Анджэй Дуда.

яс