Беларуская Служба

Польшча будзе ўкладваць грошы ў ядзерныя тэхналогіі

10.06.2021 12:53
Першы рэактар ​​павінен быць гатовы праз 12 гадоў.
АЭС у Філіпсбургу ў ГерманііWikimediaImages/pixabay.com/CC0

Пра гэта паведаміў Пётр Наімскі, упаўнаважаны ўрада па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры. Міністр дадаў, што ў цяперашні час вядуцца мерапрыемствы па выбары канчатковай пляцоўкі для электрастанцыі. Разглядаюцца два месцы на Памор'і: Любятава ці Чарновец.

- Графік працы прадугледжвае, што першы рэактар ​​будзе запушчаны ў 2033 годзе. Усяго павінна быць пабудавана шэсць рэактараў, апошні будзе гатовы ў 2043 годзе. Паводле ацэнак урада, станцыя будзе забяспечваць 25% вытворчасці энергіі ў краіне.

У адпаведнасці з польска-амерыканскім урадавым пагадненнем усебаковая экспертыза па будаўніцтве рэактараў павінна быць падрыхтавана амерыканскімі кампаніямі пры падтрымцы мясцовай адміністрацыі.

У цяперашні час польскі ўрад дапрацоўвае заключэнні экспертаў і экалагічную дакументацыю. Таксама ідзе працэс рэгістрацыі дзяржаўнай кампаніі Polskie Elektrownie Nucleowe. Кампанія мяняе свой статус і будзе каардынаваць пытанні, звязаныя з будаўніцтвам электрастанцыі.

ав

Францыя далучаецца да гонкі за польскі атам

17.03.2021 14:11
Французская EDF зʼяўляецца найбуйнейшай у свеце кампаніяй такога тыпу, мае багаты вопыт і здольная зрабіць такую комплексную прапанову Польшчы.

Берлін выступае супраць будаўніцтва АЭС у Польшчы

23.03.2021 15:19
У адказ Варшава пастараецца заблакаваць пастаўкі газу праз «Паўночны паток 2».

АЭС у Польшчы: ЗША бліжэй за ўсіх да падпісання кантракту

06.04.2021 14:32
Польскі ўрад плануе пабудаваць шэсць атамных рэактараў. Першы плануецца запусціць ужо 2033 годзе.