Беларуская Служба

Мая Санду: Польшча з'яўляецца важнай крыніцай бяспекі ў рэгіёне

21.06.2021 15:45
«Мы высока цэнім пастаянную падтрымку Польшчай нашых еўрапейскіх памкненняў, а таксама падтыкмку ўключэння Малдовы ў еўрапейскія праграмы дапамогі». 
.   . , , 21  2021
М. Санду і А. Дуда, Варшава, 21 чэрвеня 2021 года Photo: PAP/Marcin Obara

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду заявіла, што яе краіна абрала шлях еўрапейскай мадэрнізацыі. Яна дзякавала Польшчы за падтрымку Малдовы ў ЕЗ і еўраатлантычных структурах. Мая Санду знаходзіцца з афіцыйным візітам у Варшаве. У першай палове дня, 21 чэрвеня яна правяла перамовы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Прэзідэнт Мая Санду выказала надзею, што падчас паскораных парламенцкіх выбараў, якія пройдуць 11 ліпеня, еўрапейскі шлях Малдовы будзе пацверджаны:

-Мы высока цэнім пастаянную падтрымку Польшчай нашых еўрапейскіх памкненняў, а таксама падтрымання ўключэння Рэспублікі Малдова ў еўрапейскія праграмы дапамогі. Тут я таксама адзначаю важнасць «Плана рэканструкцыі» у памеры 600 мільёнаў еўра, нядаўна прапанаванага Еўрапейскай камісіяй нашай краіне, які дапаможа нам аднавіць эканоміку, падтрымаць малы і сярэдні бізнес і стварыць новыя працоўныя месцы.

Майя Санду нагадала, што Польшча зʼяўляецца адным з дзяржаў-заснавальнікаў Усходняга партнёрства. У гэтай праграме, па яе словах, Малдова з вялікім поспехам удзельнічае ўжо больш за 10 гадоў. «Мы разлічваем на падтрымку, а таксама на бачанне з боку Польшчы, калі гаворка ідзе аб умацаванні супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства», – заявіла Санду. Прэзідэнт Малдовы таксама закранула пытанні бяспекі:

- Польшча зʼяўляецца вельмі важнай крыніцай бяспекі ў рэгіёне. Мы хацелі б дамагчыся ўмацавання супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі і ў галіне бяспекі, у тым ліку энергетычнай бяспекі.

У Варшаве прэзідэнт Малдовы таксама сустрэлася са старшынямі Сейма і Сената Польшчы.

iar/эж

Прэзідэнт Малдовы распусціла парламент і прызначыла датэрміновыя выбары

29.04.2021 16:09
«Канстытуцыйны суд адкрыў малдаўскім грамадзянам шлях да абрання новага парламента»

Прэзідэнт Малдовы прыбыла ў Польшчу з афіцыйным візітам

21.06.2021 09:56
«Мы зʼяўляемся абаронцамі палітыкі «адчыненых дзвярэй Еўрапейскага Звязу і НАТА для Малдовы»