Паліўная кампанія PKN ORLEN адкрыла першую краму-гастранамічную кропку ў Варшаве. Гэта старт новага брэнду: «Orlen w ruchu» (Мабільны Orlen).
Генеральны дырэктар кампаніі Даніэль Абайтэк(Daniel Obajtek) заявіў, што да канца года ў найбуйнейшых польскіх гарадах кампанія плануе адкрыць 40 гэткіх пунктаў:
- Сёлета ўзнікне каля 40 гэткіх гандлёва-гастранамічных пунктаў. Цягам 4 бліжэйшых гадоў – каля 900. Гэта азначае дынамічнае развіццё нашай дзейнасці ў згаданым сектары.
У развіццё, між іншым, гастранамічных пунктаў PKN Orlen плануе ўкласці каля 11 мільярдаў злотых (амаль 2,5 мільярда еўра).
аз