Беларуская Служба

Краіны Вышаградскай групы падтрымліваюць пашырэнне ЕС на дзяржавы Заходніх Балканаў

28.06.2021 19:17
Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў падчас сустрэчы выказаў нязменную падтрымку Польшчай пашырэння Еўрасаюза.
28     (    )         (, ,   )
28 чэрвеня ў гарадку Рагалін (Вялікапольскае ваяводства на захадзе краіны) прайшла сустрэча міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы (Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі) ды дзяржаў Заходніх БалканPAP/Jakub Kaczmarczyk

28 чэрвеня ў гарадку Рагалін (Вялікапольскае ваяводства на захадзе краіны) прайшла сустрэча міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы (Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі) ды дзяржаў Заходніх Балканаў.

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў падчас сустрэчы выказаў нязменную падтрымку Польшчай пашырэння Еўрасаюза. Паводле яго, Варшава падзяляе гэтую падтрымку з краінамі Вышаградскай групы. Збігнеў Раў адзначыў, што працэс далучэння Заходніх Балканаў да ЕС займае вельмі шмат часу. Пры гэтым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства выказаў надзею, што канчаткова згаданыя дзяржавы стануць членамі Еўрасаюза.

вс