Беларуская Служба

Дэпутаты абмеркавалі пытанні інфармацыйнай бяспекі дзяржавы ў сувязі з кібератакамі

29.06.2021 17:23
Раней былі паведамленні пра хакерскую атаку на электронную пошту міністра Міхала Дворчыка і яго жонкі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFoto: Maksim Shmeljov/Shutterstock

Парламенцкія камітэты па ўнутраных справах і адміністрацыі, а таксама аблічбоўкі, інавацыях і сучасных тэхналогіях разгледзелі праблему кібератак у Польшчы на сумесным пасяджэнні. Сустрэча была склікана па просьбе групы дэпутатаў ад апазіцыі ў сувязі з ранейшымі паведамленнямі пра хакерскую атаку на электронную пошту міністра Міхала Дворчыка і яго жонкі.

У сустрэчы не прыняў удзел кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Камінскі, які паведаміў па электроннай пошце, што «інфармацыя, запрошаная дэпутатамі па гэтым пытанні, была прадстаўлена парламентарыям падчас нядаўніх закрытых сесіяў Сейма, а таксама ў пятніцу, падчас закрытага пасяджэння камітэту спецслужбаў ».

Запыт на інфармацыю пра кібербяспеку прадставіў Міхал Граматыка з Грамадзянскай кааліцыі. Ад імя заяўнікаў ён задаў шэраг пытанняў, у тым ліку пра ўзлом электроннай пошты кіраўніка канцылярыі прэм'ер-міністра Міхала Дворчыка, пра кібератакі на іншых польскіх палітыкаў і пра выкарыстанне прыватнай электроннай пошты ў службовых мэтаў.

Намеснік старшыні камітэту ўнутраных спраў Здзіслаў Сіпера з «Права і справядлівасці» звярнуўся да апазіцыі з просьбай не выкарыстоўваць пытанне кібератак у палітычных мэтах. Паводле яго слоў, гаворка ідзе ў першую чаргу пра бяспеку і інтарэсы польскай дзяржавы.

У пачатку чэрвеня кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Міхал Дворчык паведаміў пра хакерскую атаку на электронную пошту і сацыяльную сетку сваёй жонкі.

IAR/нг