Беларуская Служба

У Катавіцах сустракаюцца кіраўнікі ўрадаў краін Вышаградскай групы

30.06.2021 10:01
Яны падвядуць вынікі гадовага старшынства Польшчы ў групе і пазнаёмяцца з планамі Венгрыі на год ейнага кіраўніцтва.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjne Shutterstock/Fotophoto

Сёння ў Катавіцах стартуе саміт кіраўнікоў урадаў краін Вышаградскай групы. Падчас пленарнага паседжання прэм'еры Польшчы, Венгрыі, Славакіі і Чэхіі падвядуць вынікі гадовага старшынства Польшчы ў групе і пазнаёмяцца з планамі Венгрыі на наступны год ейнага кіраўніцтва.

Тыдзень таму аналагічную, двухдзённую сустрэчу ў Гдыні і Эльблёнгу правялі кіраўнікі міністэрстваў абароны краін Вышаградскай групы.

Саміт кіраўнікоў урадаў дзяржаў Вышаградскай групы ў Катавіцах – гэта чарговая сёлета сустрэча ў гэтым фармаце. У сярэдзіне лютага ў Кракаве адбыліся дэбаты прэмʼераў Польшчы, Венгрыі, Славакіі і Чэхіі. Тады былі падпісаны дзве дэкларацыі: лічбавая і юбілейная.

Апошні дакумент быў звязаны з 30-годдзем стварэння Вышаградскай групы. Тады палітыкі сышліся ў меркаванні, што ініцыятыва працуе эфектыўна і варта яе далей развіваць. Былі таксама вызначаныя новыя напрамкі супрацоўніцтва паміж членамі Вышаградскай групы.

аз