Беларуская Служба

Польскія ўлады рыхтуюцца да энергетычнай трансфармацыі ў краіне

30.06.2021 15:32
Анджэй Дуда заснаваў Савет па ахове навакольнага асяроддзя, энергетыкі і прыродных рэсурсаў.
Прэзідэнт Анджэй Дуда PAP/Wojciech Olkuśnik

Прэзідэнт Анджэй Дуда заснаваў Савет па ахове навакольнага асяроддзя, энергетыкі і прыродных рэсурсаў. Адна з яго задач – вызначыць прынцыпы справядлівага энергетычнага пераўтварэння ў Польшчы, каб адмова ад выкапнёвага паліва не паўплывала адмоўным чынам на якасць жыцця палякаў.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што энергетычная трансфармацыя ў Польшчы, гэта таксама пошук эканамічна і сацыяльна разумнай альтэрнатывы для польскага энергетычнага сектара.

- Самае важнае, каб палякі ў як найменшай ступені адчулі адмоўныя наступствы гэтай трансфармацыі. Я перакананы, што згаданая трансфармацыя стане стымулам для развіцца навукі, мадэрнізацыі прамысловасці і канчаткова таксама павышэння якасці жыцця палякаў.

Ствараючы савет, прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў, што сфера яго дзейнасці будзе вельмі шырокай – ад аховы навакольнага асяроддзя, энергетыкі і энергетычных пытанняў да праблемы прыродных рэсурсаў у Польшчы. Савет узначаліць міністр з Kанцылярыі прэзідэнта Павел Салэк.

аз