Беларуская Служба

Завяршылася польскае старшынства ў Вышаградскай групе

30.06.2021 18:02
З 1 ліпеня працу Вышаградскай групы будзе ачольваць Венгрыя.
     .
Завяршылася польскае старшынства ў Вышаградскай групе.PAP/Andrzej Grygiel

Павелічэнне інвестыцый, супрацьдзеянне павелічэнню падаткаў і прымусоваму перасяленню бежанцаў – гэта асноўныя задачы Вышаградскай групы ў наступным годзе. Сёння ў горадзе Катавіцэ прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі афіцыйна перадаў старшынства ў групе венгерскаму прэмʼеру Віктару Орбану. Нагадваем, сёння завяршылася гадавое старшынства Польшчы ў V4. З 1 ліпеня працу Вышаградскай групы будзе ачольваць Венгрыя.

Прэмʼер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш ацаніў, што Польшча выдатна справілася падчас свайго старшынства, якое выпала ў складаным часе пандэміі каранавіруса.

Сярод тэмаў, якія абмяркоўваліся падчас сённяшняй сустрэчы, кіраўнік чэшскага ўраду назваў міграцыю, праблему ўнутранага рынку, Шэнгенскую стратэгію для Заходніх Балканаў і ядзерную энергетыку.

аз