У чацвер у Польшчы стартавала Латарэя Нацыянальнай праграмы вакцынацыі. Палякі, якія прывіліся супраць COVID-19, могуць выйграць грашовыя прызы, электрамабілі і самакаты. У латарэі могуць прыняць удзел паўналетнія палякі, поўнасцю прывітыя. Яе арганізоўвае Totalizator Sportowy пры падтрымцы дзяржаўных кампаній.
«Любы метад, які павялічыць колькасць прывітых, для мяне неацэнны», – пракаментараваў старт латарэі міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі. Ён дадаў, што цягам бліжэйшых тыдняў урад прадставіць пакет стымулаў для вакцынацыі, таксама для непаўналетніх.
Для ўдзелу ў латарэі неабходна зарэгістравацца да 30 верасня. Гэта можна зрабіць па тэлефоне, праз вэб-сайт pacjent.gov.pl, адправіць SMS- паведамленне з лозунгам «Прывіваемся». Можна таксама зрабіць гэта асабіста ў бліжэйшым цэнтры вакцынацыі.
аз