Цэнтральная экзаменацыйная камісія паведаміла вынікі экзаменаў у восьмым класе. Польская мова – 60%, матэматыка – 47%, англійская мова – 66% – гэта сярэднія вынікі сёлетніх іспытаў на заканчэнне пачатковай школы.
Вучні могуць праверыць вынікі сваёй працы ў Інтэрнэце, а на наступным тыдні яны атрымаюць пасведчанні аб заканчэнні школы.
Дырэктар Цэнтральнай экзаменацыйнай камісіі Марцін Смолік сказаў Польскаму радыё, што 4 тыс. школьнікаў дасягнулі сёлета найлепшага рэзультату.
- Ёсць вельмі вялікая група васьмікласнікаў, якія атрымалі самы высокі вынік – 90% і больш. Гэтая група па некаторых прадметах нават у два разы большая, чым у мінулыя гады. У нас сапраўды разумныя дзеці, якія добра справіліся з іспытамі.
Па прычыне пандэміі каранавіруса і дыстанцыйнага навучання, сёлета экзамены былі крыху прасцейшыя. Аднак, як адзначыў Марцін Смолік, вынікі паказваюць, што вучні шмат часу прысвяцілі на вучобу.
нг