Беларуская Служба

У колішняй сядзібе НКУС будзе створаны музей Аўгустоўскай аблавы

02.07.2021 14:56
Інстытут Пілецкага набыў так званы Дом Турка – сядзібу НКУС і Ведамства бяспекі, дзе забівалі схопленых падчас так званай Аўгустоўскай аблавы.
Symboliczne krzyże poświęcone pamięci ofiar Obławy Augustowskiej
Symboliczne krzyże poświęcone pamięci ofiar Obławy AugustowskiejTwitter/UdSKiOR

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што сёння Інстытут Пілецкага набыў так званы Дом Турка – сядзібу НКУС і Ведамства бяспекі, дзе забівалі схопленых падчас так званай Аўгустоўскай аблавы.

Матэвуш Маравецкі падзякаваў намесніку прэмʼер-міністра, міністру культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту Пятру Глінскаму, намесніку міністра Магдалене Гавін і патрыятычным актывістам за ўдзел у праекце.

Прэмʼер-міністр напісаў у Facebook, што Музей Аўгустоўскай аблавы, які там будзе створаны, дазволіць захаваць памяць пра савецкія злачынствы ў Польшчы. У рамках Аўгустоўскай аблавы Чырвоная армія змагалася з узброеным антысавецкім падполлем у Польшчы адразу пасля Другой сусветнай вайны.

IAR/нг