Беларуская Служба

Каля 10 еўрапейскіх партый падпісалі Дэкларацыю аб будучыні Еўропы

02.07.2021 16:03
Дэкларацыя ўсхваляе ідэю ЕС, але пры гэтым папярэджвае аб негатыўных наступствах актуальнай палітыкі.
Prezes PiS Jarosław Kaczyński
Prezes PiS Jarosław KaczyńskiMichal Kosc/Forum

Неабходна правесці глыбокую рэформу Еўрапейскага Саюзу. Гэта лейтматыў сумеснай Дэкларацыі аб будучыні Еўропы, падпісанай апоўдні лідарамі каля 10 партый з Італіі, Іспаніі, Францыі, Венгрыі, Польшчы ў некалькіх сталіцах. Старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі падпісаў дэкларацыю ад імя партыі. Яе мэты ён прадставіў падчас сустрэчы з журналістамі ў штаб-кватэры групоўкі.

Ён растлумачыў, што прычынай ініцыятывы стала арганізацыя канферэнцыі на тэму будучыні Еўропы. Дэкларацыя ўсхваляе ідэю ЕС, але пры гэтым папярэджвае.

- Яна канцэнтруецца на суверэннасці народаў, на шанаванні еўрапейскага права, на адмову ад гэтай агрэсіўнай грамадскай інжынерыі. Гэта дакумент, які гаворыць еўрапейцам, што ёсць іншая магчымасць, іншыя шлях. Асноўнае – гэта тое, што ў кожнай краіне галоўнае – гэта канстытуцыя. Мы не прызнаем прынцыпу, што нейкі закон можа быць па-над канстытуцыяй. Пры гэтым мы згаджаемся, што некаторыя рашэнні трэба прымаць разам, але самыя магутныя дзяржавы не могуць вырашаць за іншых.

Старшыня «ПіС» выразіў спадзяванне, што з цягам часу гэтую ініцыятыву падтрымаюць таксама іншыя палітычныя партыі.

IAR/нг