Беларуская Служба

Завяршылася місія польскіх вайскоўцаў у Афганістане

03.07.2021 09:02
Гэта была адна з больш складаных вайсковых аперацый, у якіх удзельнічала польская армія ў часе міру, заявіў Анджэй Дуда.
     .
Завяршылася місія польскіх вайскоўцаў у Афганістане.PAP/Andrzej Lange

Завяршылася місія польскіх вайскоўцаў у Афганістане. Учора ў Варшаве прэзідэнт Анджэй Дуда прыняў удзел у цырымоніі, якая падвяла вынікі польскага ўдзелу ў гэтай аперацыі.

Польскія жаўнеры дзейнічалі ў Афганістане 20 гадоў. Усяго ў аперацыі прынялі ўдзел больш за 33 тысяч ваеннаслужачых. Згаданая місія была адной з больш складаных аперацый, у якіх удзельнічала польская армія ў часе міру, заявіў Анджэй Дуда падчас сустрэчы з апошняй групай польскіх вайскоўцаў, якія вярнуліся ў краіну:

- Цягам згаданай місіі загінулі 44 польскія жаўнеры і працаўнікі арміі, а амаль тысяча была параненая.

У сваю чаргу кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak)казаў пра значэнне ўдзелу палякаў у місіі НАТА:

-Мы аказалі салідарнасць. Задзейнічаў 5-ты артыкул дамовы аб НАТА. Мы паказалі, што мэта альянсу – падтрымліваць хаўруснікаў у небяспецы.

Урачыстасць на заканчэнне ўдзелу палякаў у місіі НАТА ў Афганістане прайшла на плошчы Пілсудскага ў Варшаве.

аз

Афганістан: Польскія жаўнеры вяртаюцца дадому

25.06.2021 18:29
Заканчваецца дваццацігадовая прысутнасць замежных войскаў у гэтай краіне.