Беларуская Служба

Афганістан: Польскія жаўнеры вяртаюцца дадому

25.06.2021 18:29
Заканчваецца дваццацігадовая прысутнасць замежных войскаў у гэтай краіне.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:maciekde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачаўся вывад польскіх жаўнераў з Афганістана. Па словах прэзідэнта Анджэя Дуды, учора ўвечары ў краіну павінна была вярнуцца першая група польскіх вайскоўцаў. Палякі, падобным чынам, як уся місія НАТА, павінны канчаткова пакінуць Афганістан да 11 верасня. Такім чынам закончыцца дваццацігадовая прысутнасць замежных войскаў у гэтай краіне.

Нагадваем, замежныя войскі з'явіліся ў Афганістане адразу пасля таго, як ЗША зрынулі ўладу талібаў у 2001 годзе. Палякі спачатку накіравалі ў Афганістан невялікую групу сапёраў, а ў 2007 годзе яны сталі часткай найбуйнейшай місіі НАТА.

Усяго ў рамках місіі ў Афганістане служыла каля 30 тысяч палякаў. Загінулі 44 жаўнеры.
Тым часам у Афганістане расце занепакоенасць будучыняй. Эксперты не выключаюць, што пасля вывядзення замежных войскаў талібы паспрабуюць захапіць уладу ў краіне.

За апошнія тыдні ўзровень гвалту ў краіне значна павялічыўся, паўстанцы бяруць пад кантроль усё больш рэгіёнаў у краіне. Нядаўна яны выгналі ўрадавыя сілы з аднаго з фарпостаў на мяжы з Таджыкістанам.

аз