Польская медыцынская місія пачала збор сродкаў на набыццё пратэзаў для дзяцей у Сірыі. У краіне, дзе на працягу дзесяцігоддзя працягваецца вайна, больш за мільён чалавек страцілі рукі або ногі.
У выніку грамадзянскай вайны ў Сірыі жыццё страцілі, як мінімум, паўмільёна чалавек, а некалькі мільёнаў былі параненыя. 250 тысяч дзяцей страцілі, як мінімум, адну канечнасць. Польская медыцынская місія хоча выкарыстаць сабраныя грошы на пакупку пратэзаў і перадаць іх самым маленькім сірыйцам.
Дарота Задрога(Dorota Zadroga) з польскай медыцынскай місіі падкрэслівае, што гэта палепшыць жыццё гэтых дзяцей:
- Без пратэзаў дзеці асуджаныя на ізаляцыю. Яны не толькі не могуць хадзіць у школу, але нават перамяшчацца па лагеры і сустракацца з іншымі дзецьмі. Іх жыццё абмяжоўваецца памяшканнем ці намётам, дзе яны жывуць усёй сямʼёй.
Польская медыцынская місія хоча імпартаваць пратэзы з-за мяжы, таму што тыя, што вырабляюцца ў Сірыі, вельмі нізкай якасці і могуць прадстаўляць дадатковую пагрозу жыццю малых інвалідаў. Кошт адной пратэзы складае каля 8 тысяч злотых( больш за 1 тысячу 777 еўра).
аз