Беларуская Служба

Яраслаў Качыньскі змагаецца за перавыбар на пасаду кіраўніка кіроўнай партыі

03.07.2021 14:02
У кангрэсе «Права і справядлівасці» прымаюць удзел каля 1500 чалавек – дэлегаты партыі з усёй Польшчы і запрошаныя госці.
Яраслаў Качыньскі PAP/Paweł Supernak

Кангрэс кіроўнай партыі «Права і справядлівасць», які праходзіць у Варшаве, абярэ новыя ўлады партыі на наступны тэрмін паўнамоцтваў. Дэлегаты выбяруць старшыню арганізацыі, Палітычны савет, Дысцыплінарны суд і Нацыянальны рэвізійны камітэт.

За перавыбар на пасаду кіраўніка «Права і справядлівасці» змагаецца Яраслаў Качыньскі.
Дэпутат «Права і справядлівасці» Радаслаў Фогель кажа, што Кангрэс таксама ўнясе змены ў статут арганізацыі, якія павінны прычыніцца да таго, што дзейнасць «Права і справядлівасці» будзе набліжацца да патрэб грамадзян у акругах.

У кангрэсе прымаюць удзел каля 1500 чалавек – дэлегаты партыі з усёй Польшчы і запрошаныя госці. Мерапрыемства пачалося ў 11.00.

аз