Эксперты заклікаюць час ад часу расставацца з мабільнікам. 5 ліпеня, у нефармальны Дзень без мабільнага тэлефону, устаноўлены карыстальнікамі Інтэрнэту, варта памятаць, што карыстанне смартфонамі павінна быць звязана са своеасаблівай «гігіенай».
Псіхолаг Аліна Матлакевіч з універсітэту Вышэйшай банкаўскай школы ў Торуні заклікае рабіць хаця б кароткія перапынкі ў карыстанні тэлефонам. Яна таксама апісвае сімптомы, якія павінны выклікаць трывогу.
- Калі мы несупынна носім апарат з сабой, адчуваем вялікае раздражненне, занепакаенне, а перш за ўсё тады, калі мы адмаўляемся ад ранейшых кантактаў з іншымі людзьмі, калі нам больш падабаецца быць у віртуальным свеце, чым у сапраўдным, тады гэта павінна нас моцна ўстрывожыць.
Меркаваннем псіхолагаў, вялікай праблемай можа стаць мабільнік для малых дзяцей. Згодна некаторым даследаванням, у Польшчы ў вялікіх гарадах сотавыя тэлефоны атрымліваюць зачастую дзеці, якім усяго па некалькі гадоў. Частка дарослых не разумее, як дрэнна віртуальны свет можа паўплываць на малых дзяцей. Такія дзеці страчваюць здольнасць канцэнтрацыі, могуць стаць плаксівымі або агрэсіўнымі. У старэйшых гэта адмоўна ўплывае на вучобу. Часам назіраюцца выхаваўчыя праблемы.
Спецыялісты раяць, каб на нейкі час адмаўляцца ад карыстання мабільнікам хаця б раз у месяц.
IAR/нг