Беларуская Служба

38 заражэнняў каранавіруснай інфекцыяй выяўлена ў Польшчы за суткі

05.07.2021 11:08
У выніку захворвання загінуў адзін чалавек.
Ілюстраційне фото pixabay.com/fernando zhiminaicela

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 38 інфекцый COVID-19, выяўленых за апошнія суткі. У выніку захворвання загінуў адзін чалавек, які пакутаваў ад спадарожных захворванняў.

Большасць – 6 выпадкаў – былі пацверджаныя ў Мазавецкім ваяводстве. У Любускім, Падляскім і Апольскім ваяводствах не зафіксавана заражэнняў.

За апошнія суткі ад Covid-19 выздаравелі 63 асобы. 566 пацыентаў шпіталізаваныя ў палатах для кавідных хворых, што на 5 менш, чым учора. На два чалавекі менш падключана да апаратаў ШВЛ. Занятыя 86 такіх прылад, 621 застаецца свабоднай.

IAR/нг