Беларуская Служба

Былому польскаму міністру прад'яўлена 17 абвінавачанняў, між іншым хабарніцтва ў буйным памеры

05.07.2021 12:55
Славамір Новак быў дэпутатам польскага парламенту, міністрам транспарту, будаўніцтва і марской гаспадаркі, блізкім супрацоўнікам Дональда Туска.
 ,  2011
Славамір Новак, 2011By Platforma Obywatelska RP from Polska - Ten plik jest fragmentem innego pliku: Minister w Kancelarii Prezydenta Sławomir Nowak (5828462416).jpg, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=52394453

Былому высокапастаўленаму польскаму палітыку Славаміру Новаку прад’яўленыя 17 абвінавачванняў, у тым ліку хабарніцтва ў асабліва буйным памеры (6,5 млн. злотых і патрабаванне яшчэ 4,5 млн злотых), адмывання грошай і кіравання злачыннай групай з шасці чалавек, заявіў кіраўнік акружной пракуратуры ў Варшаве на прэс-канферэнцыі. Таксама следчыя прадставілі фотаздымкі і запісы ператрусаў у кватэры былога міністра.

Пракурор Марыюш Дубоўскі адзначыў, што паказанні падазраваных, якія праходзяць па дадзенай справе, былі значнай часткай доказаў, якія выкарыстоўваліся для фармуліроўкі абвінавачання. «Я хацеў бы дадаць, што гэтыя падазроныя прызналіся ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў, прадставілі вычарпальныя паказанні, якія прайшлі станоўчую праверку», – падкрэсліў Дубоўскі.

Славамір Новак быў дэпутатам польскага парламенту ад партыі «Грамадзянская платформа», міністрам транспарту, будаўніцтва і марской гаспадаркі, блізкім супрацоўнікам Дональда Туска. У 2016, калі ў Польшчы супраць яго ўжо былі высунутыя карупцыйныя абвінавачанні, ён стаў дырэктарам украінскага дзяржаўнага Агенцтва будаўніцтва дарог, дзе таксама не спыніў браць хабар.

TVP info/нг