Беларуская Служба

Працягваюцца перамовы з Чэхіяй па справе рудніка ў Тураве

06.07.2021 14:09
Нагадваем, польскі бок хоча, каб чэхі адмовіліся ад скаргі супраць Польшчы, унесенай у Суд Еўрасаюза.
P  .
Pуднік у Тураве.Autorstwa Anna Uciechowska - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1157585

Намеснік міністра дзяржаўных актываў Артур Собань лічыць, што чэхі прапанавалі складаныя ўмовы для ўрэгулявання спрэчкі вакол рудніка ў Тураве. У чацвер павінны быць адноўлены перамовы аб міжурадавым пагадненні. Нагадваем, польскі бок хоча, каб Чэхія адмовілася ад скаргі супраць Польшчы, унесенай у Суд Еўрасаюза. Артур Собань(Artur Soboń) падкрэсліў, што перамовы маюць складаны характар:

-Неадкладным рашэннем спрэчкі было б выкананне, заключанага ў траўні «кароткага пагаднення», якое вызначае асноўныя пункты міжурадавага пагаднення. Заключэнне міжурадавага пагаднення азначала б адмову Чэхіі ад галоўнай скаргі. Перамовы па справе гэтай дамовы працягваюцца. Яны маюць складаны характар, паколькі патрабаванні Чэхіі складаныя.

Нагадваем, у траўні Суд Еўрасаюза падтрымаў скаргу чэшскага ўрада і загадаў прыпыніць працу рудніка ў Тураве да моманту вырашэння спрэчкі вакол шахты. Паколькі польская шахта не спыніла працы, Чэхія прасіла суд аштрафаваць Польшчу ў памеры 5 мільёнаў еўра ў дзень.

Прага сцвярджае, што праца рудніка ў Тураве мае негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе, у тым ліку прычыняецца да зніжэння ўзроўню грунтавых вод у Чэхіі.

аз