Каранцін для прышчэпленых людзей не патрэбны, нават калі яны кантактавалі з варыянтам Дэльта каранавіруса, заявіў прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч(Wojciech Andrusiewicz). Ён дадаў, што паводле апошніх дадзеных Дзяржаўнай санітарнай інспекцыі, толькі менш за 2 працэнты цалкам прышчэпленых людзей заражаюцца каранавірусам, незалежна ад мутацыі:
- Вакцыны – паспяховы інструмент, які забяспечвае ад любой мутацыі каранавіруса. Такім чынам Дзяржаўная санітарная інспекцыя не будзе больш накіроўваць на каранцін поўнасцю прывітых пацыентаў. Такія асобы проста будуць заставацца ў тэлефонным кантакце з інспекцыяй.
Да гэтага часу ў Польшчы былі выяўленыя 166 выпадкаў заражэння рознымі мутацыямі каранавіруса, у тым ліку 113 выпадкаў мутацыi Дэльта.
аз