Беларуская Служба

Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала падазраванага ў прапагандзе таталітарызму

07.07.2021 17:45
Міхал Н. з'яўляецца сынам вядомай польскай дэпутаткі левых сіл.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала Міхала Н., якога падазраюць у прапагандзе таталітарызму.

Паводле афіцыйнага паведамлення, Міхал Н. вядзе экстрэмісцкі канал у адной з сацыяльных сетак. Ён прасоўвае там камуністычную сістэму, заклікаючы да таталітарных практык і метадаў працы. Затрыманы заклікае да пабудовы ў Польшчы камуністычнай дзяржавы і заклікае да рэвалюцыі. У сваіх зваротах ён таксама заклікаў, у прыватнасці, знішчаць помнікі Выклятым жаўнерам і помнік Раману Дмоўскаму, а таксама нападаць на святароў і прадпрымальнікаў.

Міхал Н. з'яўляецца сынам вядомай польскай дэпутаткі левых сіл.

ав