Беларуская Служба

500 год таму над Кракавам загучаў звон Жыгімонта

09.07.2021 09:25
Звон быў усталяваны 9 ліпеня 1521 года, і праз чатыры дні Кракаў упершыню пачуў яго гучанне.
       1521   ,
"Устаноўка звана Жыгімонта на вежы сабора ў 1521 годзе ў Кракаве", Ян Матэйка Крыніца: wikipedia/domena publiczna/lic. Copyright expired, PD-Art

500 гадоў таму на Вежы Жыгімонта Вавэльскага сабора быў устаноўлены звон Жыгімонта. Гэта самы вядомы польскі звон. Нягледзячы на тое, што ён важыць каля 13 тон, яго ўстаноўка была магчымая яшчэ ў XVI стагоддзі, усё дзякуючы выкарыстанню простых рашэнняў. Звон Жыгімонта гучыць падчас рэлігійных святаў і самых важных для польскага народа момантаў, тлумачыць дырэктар Каралеўскага замка на Вавэлі Анджэй Віфлеем:

-Карлеўскі замак на Вавэлю, усё Вавэльскае ўзвышша дазваляе пазнаваць нашу гісторыю. Вавэль у значнай ступені сведчыць аб нашай нацыянальнай тоеснасці. Без звона Жыгімонта Вавэль не быў бы Вавэлям.

Звон быў усталяваны 9 ліпеня 1521 года, і праз чатыры дні Кракаў упершыню пачуў яго гучанне. Славуты звон быў выраблены ў Кракаве майстрам Гансам Бехам з Нюрнберга ў 1520 годзе. На мантыі звона бачныя фігуры святых: Жыгімонта і Станіслава. Там жа знаходзяцца гербы Рэчы Паспалітай – Пагоня і Белы арол.

эж

Падножжа Вавэлю было абследавана геарадарам

30.10.2020 08:57
Дзякуючы даследаванню можна будзе знайсці рэшткі сярэднявечных сцен ды інжынерных збудаванняў, разбураных падчас пракладкі ў гэтым раёне ў сярэдзіне XIX стагоддзя водаправодных і каналізацыйных сетак.

425 гадоў таму было прынятае рашэнне аб пераносе польскай сталіцы з Кракава ў Варшаву

26.03.2021 19:37
Дарэчы, у Польшчы гаворыцца, што жыхары Кракава па сённяшні дзень не далюбліваюць варшавян за тое, што іх горад стаў сталіцай.