Беларуская Служба

Мінула 80 гадоў з разні яўрэяў у Едвабнэ

10.07.2021 09:20
Пасля аналізу доказаў прынята, што злачынства здзейснілі палякі, натхнёныя Германіяй. 
Помнік забітым яўрэям у ЕдвабнэAutorstwa Fotonews - https://commons.wikimedia.org/wiki/File:A-438_Mogi%C5%82a-pomnik,_na_cmentarzu_%C5%BCydowskim,_1941_Jedwabne.jpg, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=45409017

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы, праводзячы расследаванне злачынства ў Едвабнэ 10 ліпеня 1941 года, прыняў тры гіпотэзы адносна адказнасці за разню яўрэяў. Пасля збору справаздач і аналізу доказаў прынята, што злачынства здзейснілі палякі, натхнёныя Германіяй. Такім чынам была выключана выключная адказнасць немцаў ці палякаў.

80 гадоў мінула з часу забойства ў Едвабнэ. Адначасова адбываліся пагромы і ў іншых месцах – у Радзілаве, Вансошу, Граеве, якія пасля агрэсіі Трэцяга рэйха на Савецкі Саюз былі акупаваны немцамі, якія заахвочвалі польскае насельніцтва да злачынстваў супраць суседзяў-яўрэяў.

10 ліпеня 1941 г оду ў Едвабне (Падляшша) было забіта як мінімум 340 яўрэяў. Большасць ахвяр пагрому былі спалены жыўцом у хляве.

Забойства было здзейснена прыкладна 40 палякамі. ІНП адзначае, што яны адыгралі вырашальную ролю, а да забойства натхнілі іх немцы, хаця іх роля не магла быць цалкам устаноўлена.

ав