Беларуская Служба

У Польшчы за суткі выяўлены 86 выпадкаў кавіду

10.07.2021 11:03
У Польшчы праведзена больш за 31 мільён прышчэпак супраць COVID-19. Больш за 14,7 мільёна чалавек прышчэплены цалкам. 
.
.PAP/Tomasz Waszczuk

Даследаванні пацвердзілі 86 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, 7 чалавек з COVID-19 памерлі, паведаміла ў суботу Міністэрства аховы здароўя. Колькасць шпіталізаваных пацыентаў скарацілася да 450. Гэта на 13 менш, чым учора.

У Польшчы праведзена больш за 31 мільён прышчэпак супраць COVID-19. Больш за 14,7 мільёна чалавек прышчэплены цалкам. Да гэтага часу 54-55% прынялі хаця б адну дозу вакцыны. Таксама прышчэплены больш за паўмільёна падлеткаў.

ав